Get Mystery Box with random crypto!

Штодзень Гомель

Лагатып тэлеграм-канала shtodzien — Штодзень Гомель Ш
Лагатып тэлеграм-канала shtodzien — Штодзень Гомель
Адрас канала: @shtodzien
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 493
Апісанне з канала

Толькі правераная інфармацыя. Навіны, блогі і цікавыя гісторыі Гомельскага рэгіёна па-беларуску.
Сайт "Штодня": homeldays.org
Паведамляйце нам, калі заўважылі нешта цікавае (рэдакцыя): @Sztodzien_bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-07-18 12:25:48
Што сніцца гомельцам у эміграцыі? “Штодзень” паразмаўляў пра асноўныя сюжэты сноў і разабраў іх з дапамогай псіхолага


“Прыснілася “перамяшаная” кватэра — ці то мая ў Акцябарскім, ці тая, дзе зараз жывем у Вільні. Я ем за сталом, і раптам урываюцца ў дзверы “касманаўты” ў чорным, прыходзяць прапагандысцкія журналісткі і нахабна ўсё фатаграфуюць, незважаючы на мяне...”


“Ці раптам — нават не хочацца, а проста памяць закідвае — у падземны пераход каля Новага ўнівермага. Дакладна адно з найбрыдкіх месцаў горада. Але памяць чамусьці паказвае яго ў танэлі часу, і я трапляю ў свае дваццаць з нечым гадоў і бачу, як у пераходзе грае на акардэоне музыка, якога ўжо няма на гэтым свеце...”

Чытайце матэрыял тут: bit.ly/3o8aIWT

Штодзень https://t.me/shtodzien
93 views09:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 13:42:10
Як вы думаеце, ці варта было руйнаваць басейн “Дэльфін”?
Anonymous Poll
44%
Варта было рэканструяваць.
24%
Мне шкада басейн. Гэта адзін з сімвалаў горада.
18%
Ну, вы ж самі ўсё разумеце.
3%
Мне не падабаўся будынак.
12%
А што, будынка "Дэльфіна" ўжо няма?
34 voters71 views10:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 13:29:22
Жыхары Гомеля з жалем развітваюцца з “Дэльфінам”

Улады абяцаюць пабудаваць новы басейн. Але ў іншым месцы.

Басейн “Дэльфін” з’явіўся ў 1969 годзе. І стаў нават сімвалам для жыхароў. “Я там навучыўся плаваць”, “І я”, “І мой сын”, -- пішуць гамяльчане ў сацсетках. Аднак улады вырашылі басейн зруйнаваць, на ягоным месцы з'явіцца спартыўна-забаўляльны комплекс.

Гамяльчанка Яўгенія напісала ў Фэйсбуку з гэтай нагоды: "Майго басейна «Дэльфін» больш няма. Зруйнавалі імгненна. Адзіны басейн у тым раёне. Вакол яго была такая ўтульная лакацыя з вялікімі дрэвамі! Спачатку не рамантавалі, дабілі да абуха, потым «закансервавалі», то бок закінулі, каб ён сам пачаў руйнавацца, і праз тыдзень пасля «грамадскага абмеркавання» знішчылі. Напісалі хлусню пра тое, што «грамадзяне прагаласавалі супраць». Я там ведаю, здаецца, кожную плітку. З першага погляду пазнаю нашу дзявочую распраналку. Я там стаяла пад кожным душам пасля трэніроўкі, змывала хлорку. Бывай, «Дэльфін».

Штодзень https://t.me/shtodzien
75 views10:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 20:38:20
Фатограф Сяргей Лысенка просіць аб дапамозе

Гомельскі фатограф Сяргей Лысенка пасля выхаду з ізалятара, у які яго змясцілі за ўдзел у свяце для дзяцей украінскіх бежанцаў, мае патрэбу ў дапамозе . Ён звярнуўся да беларусаў з просьбай аб грашовай падтрымцы ў звязку з выдаткамі, якія з яго спаганяюць за адбыванне 15-суткавага арышту.

“Нарэшце я на свабодзе. І ў звязку з гэтым ёсць маленькая просьбачка да тых, хто мяне ведае (альбо не ведае). Прашу дапамагчы разлічыцца за турэмную “гасціннасць”. Як бы смешна гэта ні гучала, але ў гэтай краіне трэба плаціць не толькі за пражыванне ў гатэлях-гасцініцах, але і ў турмах... З грашыма цяпер у мяне напруга, таму буду рады любой, нават дробнай фінансавай дапамозе-капейчыне. Загадзя ўсім, хто адгукнецца, удзячны”, -- напісаў у сацсетках па выхадзе з ізалятара фрылансер.

Рэквізіты для дапамогі Сяргею Лысенку:

4916 9896 4683 9166
ALENA LYSENKA
11/24


Штодзень https://t.me/shtodzien
35 viewsedited  17:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 16:02:12
Гомельцы дапамагаюць уцекачам

Жыхары Гомеля і Гомельшчыны аб’ядналіся, каб дапамагаць бежанцам з Украіны, якія знаходзяцца цяпер у Гомелі і Гомельшчыне. Суполка ў вайберы аб’ядноўвае больш за 1 тысячу чалавек. Прыярытэт пры дапамозе надаецца шматдзетным сем’ям, сем’ям з інвалідамі і інвалідам, а таксама сем’ям з дзецьмі.

Суполка з’явілася ў лютым, пасля пачатку вайны ва Украіне. Адно з правіл супольнасці – не абмяркоўваць палітыку, рэлігію і не даваць ацэнку дзеянням любых уладаў. Прынцыпы працы суполкі – міласэрнасць і гуманнасць. Далучыцца да дапамогі можа кожны. Можна самім стаць валанцёрам і пачаць дапамагаць нейкай сям’і. Альбо напісаць пра сям’ю, якой неабходная дапамога.

Далучыцца да суполкі "Дапамога бежанцам, Гомель" можна тут: bit.ly/3O1HxyZ

Штодзень https://t.me/shtodzien
63 views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 12:58:33 Штодзень Гомель pinned a photo
09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 12:58:12
“Берлінскія падушкі” для запавольвання руху транспарту з’явіліся на адной з галоўных вуліц Гомеля пасля рэзананснай аварыі са смерцю маленькай дзяўчынкі.

Аднак з невядомых прычын гарадскія ўлады раптоўна адмовіліся ад свайго чарговага “эфектыўнага” рашэння існай праблемы.

“Штодзень” прыглядзеўся да праблемы і прыгадаў іншыя прыклады фэйкавага клопату мясцовых уладаў і ДАІ пра бяспеку гараджан: bit.ly/3Rw5aCW

#Урбаністыка
Штодзень https://t.me/shtodzien
142 viewsedited  09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 15:41:41 Штодзень Гомель pinned a photo
12:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 15:35:45
640 беларускіх рублёў штрафу за “прыцягненне грамадскай увагі да палітычнай сітуацыі ва Украіне”

У Гомелі аштрафавалі Аксану Бяляеву за арганізацыю дзіцячага свята для ўкраінскіх дзяцей-уцекачоў. Суд Цэнтральнага раёну палічыў вінаватай гамяльчанку ў парушэнні артыкула 24.23 “Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу…”. Цяпер Аксана Бяляева мусіць заплаціць дзяржаве 20 базавых велічыняў, што складае 640 беларускіх рублёў. У пратаколе аб адміністрацыйным парушэнні было пазначана: “парушэнне ўсталяванага парадку пікетавання ў якасці ўдзельніка грамадска-палітычнай накіраванасці з прыцягненнем грамадскай увагі да палітычнай сітуацыі ва Украіне”.

Нагадаем, дзіцячае свята для ўкраінскіх дзяцей-уцекачоў праходзіла ў Гомелі 27 чэрвеня. Аднак міліцыя разагнала свята і затрымала некаторых паўнагадовых удзельнікаў. Напрыклад, Ала Караленка правяла 7 сутак у ІЧУ за дапамогу ў арганізацыі свята.

Штодзень https://t.me/shtodzien
133 viewsedited  12:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:44:38 Штодзень Гомель pinned a photo
11:44
Адкрыць / каментаваць