Get Mystery Box with random crypto!

Stedelijk Museum Alkmaar прапануе паразважаць на тэму свабоды | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Stedelijk Museum Alkmaar прапануе паразважаць на тэму свабоды ў сучасным разуменні і інтэрпрэтаваць свае думкі ў твор мастацтва:

Ці можаце вы выпрабаваць свабоду толькі ў тым выпадку, калі вы спазналі яе адсутнасць? Якую цану мы гатовыя заплаціць за нашу свабоду? І хіба такая свабода дасягаецца за чыйсьці кошт?

Фармат: #выстава.
Для каго: #мастакі розных накірункаў і форм.

Абяруць 10 мастакоў, якія прадставіць эскіз свайго праекта ў малой галерэі Stedelijk Museum Alkmaar ў кастрычніку 2022.

Гледачы абяруць 3 творы, якія будуць рэалізаваны ў 2023 годзе і прэзентаваны на выставе «Новыя вобразы свабоды» у галоўнай галерэі. 1 твор трапіць у калекцыю музея.

Умовы:
- ганарар 1 000 EUR
- вытворчы бюджэт 500 EUR

Падрыхтаваць:
- асабістая інфармацыя
- апісанне працы
- план праекта+бюджэт
- партфоліа за апошнія 5 год
- CV

Ддл: 15 чэрвеня
Падаць заяўку

#Нідэрланды