Get Mystery Box with random crypto!

Правілы бяспекі пры спякоце 1. Без асаблівай патрэбы не выход | КОТОС: мясцовае самакіраванне

Правілы бяспекі пры спякоце

1. Без асаблівай патрэбы не выходзьце на вуліцу з 11 да 17 гадзін дня
2. Піце ваду, не менш за 1,5-3 літраў вадкасці ў дзень. На працягу самай гарачай часткі дня вадкасць лепш не ўжываць. Асноўны аб'ём вадкасці ўжыць лепш у найболей халодны час сутак (увечар, уначы і раніцай)
Рэкамендуемыя напоі: вада з сокам цытрыны, цёплы зялёны чай без цукру, негазаваная мінеральная вада, узвары і морсы. Неабходна сачыць, каб вада не была халодная, бо ў спякоту павялічваецца рызыка захварэць ангінай і ВРЗ, у сувязі з тым, што адбываецца паніжэнне імунітэту.
3. Ёсці неабходна лёгкую ежу: гародніну, садавіну, рыбу і курыцу, халодныя супы і халаднікі. Пажадана поўнасцю выключыць са свайго рацыёну тлустыя, смажаныя і салодкія стравы.
4. У пік спякоты пажадана поўнасцю выключыць любыя фізічныя нагрузкі і звесці да мінімуму фізічную актыўнасць.
5. У памяшканні з кандыцыянерам не рэкамендуецца зніжаць тэмпературу паветра ніжэй за +22 +23 градусаў Цэльсія.

Беражыце сябе і будзьце здаровыя!