Get Mystery Box with random crypto!

Мушу ставіць сваё імя наўпрост на выяву, хаця, безумоўна, гэта | Palunisa Vycinanka

Мушу ставіць сваё імя наўпрост на выяву, хаця, безумоўна, гэта замінае разглядзець яе цэльна. Але ж выкарыстанне маіх выяў, калі сціраюць @palunisa і выдаюць за сваё, ці купленае на стоку, мяне абражае, як мастачку і як асобу. Кожная мая праца - адкрытасць да самай мажлівай глыбіні маёй душы. І непрыемна, калі гэтай шчырасццю карыстаюцца, як халявай.

У гэтай выцінанцы кожны таксама ўбачыць нешта сваё. Раскажыце, што адкрылася Вам? Я пакуль не буду апавяшчаць мае азарэнні, з вашага дазволу Але абацаю і тут аставацца шчырай з вамі і падзяліцца, толькі троху пасля

Выцінанка, папера, нож.
65х50см.

Пс: мажліва копія на замову ў любых каляровых спалучэннях
+375-333008909