Get Mystery Box with random crypto!

Мне было важна зрабіць гэта за адзін дзень. Гэтая ружовая дэлі | Palunisa Vycinanka

Мне было важна зрабіць гэта за адзін дзень. Гэтая ружовая дэлікатная выцінанка прысвечаная маім ДЗЯДАМ - мужчынам майго роду, дзякуючы якім я сёння існую на гэтым свеце. Ружовая яна таму, что яна пра любоў, асаблівую, мужчынскую, нашу ўзаемную любоў - маю і іхнюю. Яе перадаю сваім дзеткам - пладам, што трымаю ў руках сімвалічнымі яблычкам і ігрушкай.
Па бацьку, на жаль мала мужчын вядома. Па маці болей. Трымаюць мяне сэрцы двух значных для мяне мужчын - майго роднага бацькі і дзядулі - таты маёй маці, які песціў і балаваў мяне. У гэтых кратках, што сімвалізуюць зямлю, мінулае, шмат перапляценняў і маіх уласных пазначэнняў ды схем.
Гэтая выцінанка толькі для мяне.
У кожнага яна будзе зусім розная.

Мне стала спакайней значна.
Хачу, каб праз некаторы час з’явілася нагода перарабіць яе. Дадаць больш сэрцаў пра якія даведаюся і падыму іх з небыцця.

“Мужчыны майго роду”
Памер 65х50см
Выцінанка, папера, нож.
28.10.2021г.

Пс: жаночы род не пакінуты без увагі