Get Mystery Box with random crypto!

Што адбылося 30 жніўня: Былую настаўніцу музычнай школы Акс | Новы Час

Што адбылося 30 жніўня:

Былую настаўніцу музычнай школы Аксану Каспяровіч унеслі ў «тэрарыстычны» і «экстрэмісцкі» спісы.

У Мінску агучаны вырак інжынеру Аляксандру Комару і Андрэю Андрэеву, якія ішлі ў бок сілавіка падчас антываенных пратэстаў. Андрэя да двух гадоў пазбаўлення волі, а Аляксандра — да трох гадоў.

На Жлобінскім БМЗ АМАП затрымаў двух чалавек з ідэалагічнага аддзела завода.

У «пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», унеслі актывістаў анархісцкага руху Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашку, Арцёма Дзмітрыевіча Салаўя і Арцёма Сяргеевіча Салаўя.

Пракурор запрасіў для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча па 12 гадоў калоніі.

Віртуальную дзяржаву «Вейшнорыю» і «Хартыю 97» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Бягуха Крысціна Ціманоўская стала грамадзянкай Польшчы.

Сафію Сапегу пазбавілі права на жыхарства ў Беларусі.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 3 чалавек.