Get Mystery Box with random crypto!

Гісторыя аб канфіскацыі за савецкім часам беларускай нацыяналь | Народны дэпутат

Гісторыя аб канфіскацыі за савецкім часам беларускай нацыянальнай літаратуры, пра каторую я пісаў раней, паўтараецца праз 85 год. Цяпер, як пішуць недзяржаўныя СМІ і сацсеткі, выяўлены спіс беларускіх літаратараў, кнігі якіх нібыта неабходна прыбраць са школьных бібліятэк.

У Беларусі не было дэсаветызацыі, дэленінізацыі, дэсталінізацыі тых элементаў мінулага, якія негатыўна паўплывалі на беларускі народ, на развіцце грамадства і дзяржавы. Вынікі адсутнасці такой гістарычнай люстрацыі мы бачым і цяпер, калі зачыняюцца недзяржаўныя рэдакцыі і кнігарні, іншадумства пераследуецца, палітычныя альтэрнатывы прыраўноўваюцца да экстрэмісцкай дзейнасці. З-за ўсяго гэтага – "бчб-шная тряпка", з-за гэтага "националисты-террористы", з-за гэтага ператрусы і катаванні, шэпт, страх і нянавісць да ўсяго заходняга ці ўвогуле іншага, несавецкага, новага, якое ніяк не звязана з Саветамі.

Моц НКУС-саўгаснага рэваншызма ў сучаснай Беларусі залежыла ад моцы каранёў, якія засталіся пасля распаду СССР. А яны засталіся, засталіся буйныя, амаль цалкам – у тэхналогіях кіравання, грамадскіх зносінах, тапаніміцы, навучанні і выхаванні. Таму эпоха бесчалавечнасці хутка падняла галаву і шатаецца ў выглядзе швондзераў рознага зместу па гарадах і вёсках Беларусі, пакрыўшы павуцінай усю краіну.

Лёгка забараніць творы Святланы Алексіевіч, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Марціновіча, Уладзіміра Някляева і іншых. Троху цяжэй – творы Янкі Купалы і Васіля Быкава, але абсалютна магчыма, калі іх асобы ці спадчына будуць пагражаць існаванню дзейнай улады, якой беларускасць і ўсё беларускае неабходны толькі дзеля сваіх палітычных манёўраў.

Ваш народны дэпутат