Get Mystery Box with random crypto!

Праблема тэлеграма ў тым, што амаль усе маюць меркаванне након | Народны дэпутат

Праблема тэлеграма ў тым, што амаль усе маюць меркаванне наконт усяго, але ж не маюць ведаў. Таму пакуль усе чакаюць санкцыі ад ЕЗ (а можа ўжо абмяркоўваюць), хацелася б звярнуць увагу на тых аўтараў, кантэнт якіх не скочваецца на ўзровень абмеркавання толькі навінавых позваў:

https://t.me/lexup. Аўтар канала – чалавек з добрай юрыдычнай адукацыяй і журавінавым пачуццём гумару. Гэта патрыёт, які
ў цяжкі для краіны прававы час з дапамогай сваіх кампетэнцый, паплечнікаў і @abaranimBCHB абараняе бел-чырвона-белы сцяг. На сістэмнай аснове, абдумана, без лішняй публічнасці, з аргументамі чалавек даносіць да дзяржустаноў пазіцыю аб тым, што бчб – гэта не пра экстрэмізм. Хто дыпламатычна ўварваўся да зама Наталлі Качанавай – Анатоля Ісачанкі і перадаў пазіцыю аб абароне БЧБ? @lexup.
Хто змагаўся за выключэнне з закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму найбольш некампетэнтных тэзісаў? @lexup. Хто ловіць пракуратуру за нос прававымі пласкагубцамі? @lexup. Нажаль у цяперашні час, амаль кожны кажа пра прававы дэфолт, але ж на самой справе не маючы жадання зразумець што насамрэч гэта такое. За нацыянальна-юрыдычным кантэнтам вам сюды – @lexup, у шэрагі прававых абаронцаў сцяга – @abaranimBCHB.

https://t.me/radniankou – канал Антона Раднянкова, дырэктара аналітычнага Цэнтра новых ідэй (сайт і тэлеграм-канал). Пастоў не так шмат (Антон, хацелася б болей), але ж цікавае можна знайсці на сайце Цэнтра. Патэнцыял да канца не раскрыты, але ж імпануе жаданне Антона знайсці карані праблемы – гэта важна ў цяперашні час, калі шмат хто здольны толькі прабегчыся па кроне інфармацыйнага дрэва.

https://t.me/politonelogia1. Палітычная філасофія і агляд палітычных працэсаў. Аўтар невядомы, тэксты часам нагадваюць акадэмічныя веды ў гэтай галіне, што для беларускага тэлеграма – нонсэнс, таму патрабуе падпіскі.

https://t.me/scienceopinion. Прафесійныя даследчыкі з Беларусі. Навуковы аналіз і кампетэнцыі. Французскі фізік Фрыдэрык Жаліё́-Кюры́ некалі сказаў: "Навука неабходна народу. Дзяржава, якая яе не развівае, непасбежна пераўтвараецца ў калонію". Гэтыя словы востраактуальны і для Беларусі.

Некалі неацэнную дапамогу майму каналу зрабіў мастадонт аналітычнай думкі беларускага тэлеграма "Рэфлексія і рэакцыя", а таксама галоўныя па-за штатныя дэтэктывы "Нік і Майк", якія згадвалі кантэнт добрым словам, таму калі хто ведае невялікія і карысная каналы, то пішыце ў бот, таксама хачу дапамагчы новым аўтарам.

Ваш народны дэпутат