Get Mystery Box with random crypto!

Вітаю, сябры! Гэта Ксю Даволі часта атрымліваю паведамленні | NAVIBAND

Вітаю, сябры! Гэта Ксю

Даволі часта атрымліваю паведамленні з адным пытаннем - ці выкладае Ксюша вакал, ці можна пазаймацца вакалам і г.д.?

Адказваю - не. Бо бачу сябе ў іншым, люблю пісаць песні, спяваць і сустракацца з вамі на канцэртах, а выкладанне гэта зусім пра іншае, што мяне на жаль, альбо на шчасце, не цікавіць.

Але, я разумею, што магчыма камусьці з вас было б цікава паслухаць, якімі прыёмамі я карыстаюся, як рыхтуюся да канцэртаў, як сачу за голасам і якімі вакальнымі сакрэтамі валодаю.

Таму я вырашыла, што магу зняць адзін вялікі урок, дзе падзялюся сваімі сакрэтамі і прыёмамі з вамі, скажам за сімвалічны кошт.

Калі цікава - пішы на гэты мейл ksu.vocal.lesson@gmail.com - “Хачу вакальны ўрок ад Ксю”.

І калі я ўбачу, што вас дастатковая колькасць - абавязкова зраблю гэта!

Дзякуй за ўвагу і добрага дня