Get Mystery Box with random crypto!

'Cумнае свята' Ноч як сіні карабель Аднолькава плывем І ведае | NAVIBAND

"Cумнае свята"

Ноч як сіні карабель
Аднолькава плывем
І ведаем адно і тоe

Ноч прачнуцца для надзей
Насупраць белых сцен
Насуперак ісці далей

І свята не свята калі сэрца за кратамі
І сонца не свеціць, калі ўсе вінаватыя
Я бачу надзею насупраць адкрытых вачэй

Пр.
Сумнае свята на халодным акне
Ты намалюеш сабе шчасце і мне
Зоркай Венераю заззяеш услед
І не заўважыш як хутка ўсё міне

Ціха збярэмся і запалім агні
Нельга забыцца і няпроста забыць
Чаканне цуда як бясконцы прамень
Хай не заўважым як гэта ўсё міне

І свята не свята калі сэрца за кратамі
І сонца не свеціць, калі ўсе вінаватыя
Я бачу надзею насупраць адкрытых вачэй

Пр.
Сумнае свята на халодным акне
Ты намалюеш сабе шчасце і мне
Зоркай Венераю заззяеш услед
І не заўважыш як хутка ўсё міне

Ціха збярэмся і запалім агні
Нельга забыцца і няпроста забыць
Чаканне цуда як бясконцы прамень
Хай не заўважым як гэта ўсё міне