Get Mystery Box with random crypto!

Святлана Ціханоўская адсвяткавала Купалле разам з беларусамі і | МотолькоПомоги

Святлана Ціханоўская адсвяткавала Купалле разам з беларусамі і беларускамі

Беларуская лідарка далучылася да святкавання ў Вільні. Падчас святкавання ўдзельнікі плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, спявалі беларускія народныя песні, танчылі і шукалі папараць-кветку.

«Дзякуй беларусам і беларускам Вільні за сумеснае святкаванне Купалля, за цеплыню і пачуццё дому. Быццам у дзяцінстве ў бабулі ў вёсцы спачатку трапётка гатуешся да свята, а потым пляцеш вянкі, шукаеш папараць-кветку. Дзякуй арганізатарам, што нават знаходзячыся ў іншай краіне, ёсць магчымасць дакрануцца і паўдзельнічаць у беларускіх традыцыях.

Раніцай я прачытала, у колькіх краінах свету беларусы адзначылі і плануюць адзначыць Купалле. Цешуся, калі бачу, як мы захоўваем сваю культуру і гісторыю, дзе б не знаходзіліся», - кажа Святлана Ціханоўская.