Get Mystery Box with random crypto!

Купалле па ўсім свеце! Дзе сёлета святкуюць? Сёлета беларусы | МотолькоПомоги

Купалле па ўсім свеце! Дзе сёлета святкуюць?

Сёлета беларусы адзначаць нашае галоўнае дахрысціянскае летняе свята ў самых розных куточках Зямлі! Купалле адсвяткуюць цягам бліжэйшага тыдня ў Беларусі (дзе менавіта не пішам, але пытайцеся ў сяброў і знаёмых), Польшчы, Нямеччыне, ЗША і шмат дзе яшчэ.

Вось, дзе беларусы будуць святкаваць Купалле ўжо з сённяшняга дня:

22 чэрвеня:
Варшава. 16:00. «Вянкі беларускія» на беразе Віслы
Вільня. Купалле з выездам на прыроду 22 і 23 чэрвеня
Варшава. 16:00. Купальскі пікнік на pole Mokotowskie
Аўгустоў. На беразе возера Biale. Рэгістрацыя
Гданьск. 15:00. Podleśna Polana
Познань. 19:00. Szachty
Батумі. Купалле з выездам ва Урэкі
Прага. 19:00. Hořejší Rybník - Hloubětín
Брэмэн. 16:00. На возеры Achterdieksee
Вена. 18:00. Паўвыспа ў Brigittenauer Bucht
Лондан. 16:00. Скарынаўская бібліятэка
Вашынгтон. 12:00. Fletchers Cove Park
Бостан. 14:00. Купалле ў Эпсом.
Пенсільванія. У Tobyhanna State Park да 23 чэрвеня

23 чэрвеня:
Барселона. 19:00. пляж Bogatell
Лос-Анджэлес. 12:00. Huntington State Beach
Чыкага. 11:00. Dam No 1 Woods Forest Preserve

28 чэрвеня:
Джорджыя. 17:00. Don Carter State Park

29 чэрвеня:
Варшава. 12:00. KUPALLE VARUŠNIAK. Квіткі
Гаага. 16:00. Купалле на Паўночным моры. Квіткі
Стакгольм. 15:00. Vinterviken

5 ліпеня:
Уроцлаў. Фест SVAE у Бардо

6 ліпеня:
Маккелар. 9:00. Купалле ў беларускім цэнтру адпачынку «Слуцак»

Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat, а калі святкаванне адбудзецца і ў вашым горадзе, то абавязкова паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot