Get Mystery Box with random crypto!

Як Марка па пекле. Бесперастанку (рухацца, блукаць, часам без | Мода На Мову

Як Марка па пекле.

Бесперастанку (рухацца, блукаць, часам без толку).

A што ж вы, разумныя?.. Таўпехаецеся як Марка па пекле… і больш нічога (Я. Купала. Раскіданае гняздо).

Выраз склаўся на аснове легенды пра Марку Пякельнага (занатавана ў 2-м томе «Матэрыялаў…» П. В. Шэйна; 1893). У ёй расказваецца, як сялянскі хлопец Марка многа дзён едзе па пекле на кані і ўвесь час са шкадаваннем і болем назірае, якія розныя пакуты церпяць грэшнікі, але нічым не можа ім дапамагчы.

#беларускіяФразеалагізмы