Get Mystery Box with random crypto!

Як мага. Вельмі хутка, імкліва, у найвышэйшай ступені рабіць | Мода На Мову

Як мага.

Вельмі хутка, імкліва, у найвышэйшай ступені рабіць што-небудзь.

Маленькі нядошлы конік, прыціснуўшы вушы і цягнучы за сабою ўчарнелы сноп, ад удараў гарапніка як мага ўцякаў y сасоннік (М. Лобан. На парозе будучыні). Стараліся ўвесь мінулы месяц як мага (К. Чорны. Броня Казакевіч). Трэба было навучыцца як мага болей пратрымацца пад вадой (Я. Маўр. Слёзы Тубі).

Кампанент мага, неўжывальны па-за межамі гэтага фразеалагізма, з’яўляецца ўтварэннем ад дзеяслова магчы.

#беларускіяФразеалагізмы