Get Mystery Box with random crypto!

Як лунь (сівы, белы). Зусім (сівы, белы). Гасцей сустракае н | Мода На Мову

Як лунь (сівы, белы).

Зусім (сівы, белы).

Гасцей сустракае начальнік штаба злучэння Багун, маленькі, мітуслівы, увесь як лунь сівы (І.Навуменка. Асеннія мелодыі).

Узнік з параўнальнага звароту. Лунь — драпежная птушка з шаравата-белым апярэннем. У палявога дарослага луня пер’е зверху светла-шэрае, a знізу белае.

#беларускіяФразеалагізмы