Get Mystery Box with random crypto!

Сячы (смаліць, пячы) як з кулямёта. Вельмі шпарка і не змаўка | Мода На Мову

Сячы (смаліць, пячы) як з кулямёта.

Вельмі шпарка і не змаўкаючы гаварыць што-небудзь.

На ўсе пытанні адказвае ён. Сячэ як з кулямёта. Можа, і праўду кажа, але і брэша (В. Карамазаў. Бежанцы).

Выраз каламбурнага паходжання, заснаваны на ўкутраным кантрасце паміж непасрэдна самім фразеалагізмам і яго абавязковымі словамі-суправаджальнікамі, кожнае з якіх мае больш як па дзесяць зкачэнняў (з адценнямі), a смаліць і паліць утвараюць аманімічныя групы. Пры рэалізацыі фразеалагізма на адно (перыферыйнае) значэнне, напрыклад, дзеяслова сячы "гаварыць, выказвацца" наслойваецца, пад уплывам генетычна параўнальнага звароту, другое значэнне "весці бесперапынна моцны абстрэл".

#беларускіяФразеалагізмы