Get Mystery Box with random crypto!

Як (быццам, нібы) аршын праглынуў. Ненатуральна прама стаіць | Мода На Мову

Як (быццам, нібы) аршын праглынуў.

Ненатуральна прама стаіць ці сядзіць.

A хлопцы, хлопцы! Кожны быццам аршын праглынуў: такія важныя, такія строгія (І.Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які мог узнікнуць у маўленні краўцоў ці гандляроў, дзе аршынам называлі лінейку, меру даўжыні, роўную 71,12 см.

#беларускіяФразеалагізмы