Get Mystery Box with random crypto!

Даць пытлю. Абазначае напасці з дакорам, абвінавачаннем’ і п | Мода На Мову

Даць пытлю.

Абазначае напасці з дакорам, абвінавачаннем’ і правучыць, разбіць.

Дык вы едзеце?.. Дайце там пытлю ўсім! (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). — Гарадскія хлопцы пастараліся. — Што ж, малайцы, і яны далі немцу пытлю! (М. Лынькоў. Векапомныя дні).

Сэнсаўтваральным кампанентам выразу выступае дзеяслоў даць, які ў свабодным ужыванні, без дапаўнення, здольны рэалізаваць такое ж значэнне, як і ўвесь фразеалагізм даць пытлю (параўн., напрыклад: «Дам я табе!», «Ну і далі ім…»). Дадатак пытлю «прырос» да дзеяслова як увасабленне хуткага руху, што ўсведамлялася носьбітамі мовы, калі слова пыталь было ў актыўнай лексіцы.