Get Mystery Box with random crypto!

Дарогу перабягаць. Перашкаджаць камусьці, апярэджваць у чым-н | Мода На Мову

Дарогу перабягаць.

Перашкаджаць камусьці, апярэджваць у чым-небудзь.

Мог бы ўжо і Вінцэсь у горадзе быць, на другім курсе. А от жа не шанцуе… Гарадскія дарогу перабягаюць — растаропны яны, языкі добра падвешаны… (П. Місько. Ціхае лета).

Прататыпам выразу было пераменнае словазлучэнне, звязанае з даўнімі вераваннямі: калі кошка або заяц ці ліса перабягалі каму-небудзь дарогу, то гэта было прыметай, што не пашанцуе, што будзе бяда. Нічога добрага не абяцала і сустрэча з чалавекам, у якога «паганае вока».

#беларускіяФразеалагізмы