Get Mystery Box with random crypto!

Менскі райвыканкам ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову ра | Мода На Мову

Менскі райвыканкам ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова»

Глеб Лабадзенка, кіраўнік «Мова Нанова» паведаміў, што фармальна прычынай стала тое, што пракуратура знайшла на сайце курсаў «нестатутную дзейнасць у выглядзе відэа з незарэгістраванай сімволікай і лагатыпам канала Белсат». Пра гэта паведамілі постфактум, не даўшы «выправіць парушэнні» і выказаць свае аргументы.

«Але ж Мова Нанова – гэта не толькі і не столькі курсы. Найперш гэта – тысячы людзей, якія за 7 гадоў прайшлі праз курсы. І атрыманыя веды ды любоў да Беларушчыны немагчыма ліквідаваць.

Аспрэчваць ліквідацыю і ўвогуле каментаваць сітуацыю ў цяперашніх умовах лічу непатрэбным – і так усё зразумела.

Што рабіць далей? Размаўляць па-беларуску, любіць Беларусь, вывучаць нашую вялікую мову, гісторыю і культуру. Пасля кожнай ночы наступае дзень, і пасля гэтай цёмнай ночы дзень наступіць абавязкова таксама»
, – напісаў Лабадзенка ў Facebook.

Крыніца: Facebook Фота: svaboda.org