Get Mystery Box with random crypto!

Дамоклаў меч. Пастаянная небяспека, неадступная пагроза. Не | Мода На Мову

Дамоклаў меч.

Пастаянная небяспека, неадступная пагроза.

Не літасці ў ворага маліць, прасіць, хоць і дамоклаў меч над галавой вісіць (Я. Пушча. Дамоклаў меч).

Этымалагічнай асновай выразу з’явілася старажытнагрэчаскае паданне, упершыню запісанае рымскім філосафам Цыцэронам. Сіракузскі тыран Дыянісій Старэйшы (IV ст. да н. э.) захацеў правучыць аднаго са сваіх прыбліжаных, Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. I вось зайздросніка запрасілі ў тыранаў палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл убачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім воласе востры меч. Як растлумачыў Дыянісій, гэты меч — сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае тырана, знак нетрываласці яго шчасця.

#беларускіяФразеалагізмы