Get Mystery Box with random crypto!

Даваць (даць) перуноўкаму. Гнеўна, з абурэннем гаварыць, пагр | Мода На Мову

Даваць (даць) перуноўкаму.

Гнеўна, з абурэннем гаварыць, пагражаць.

Звычайна Рыгошка ніколі не даваў перуноў, толькі пратне вокам, як зазлуе, але ў незвычайны час, калі хваляванне раз’ятрыць яго марудную натуру, то ён мог нарабіць бяды (А. Наварыч. Сутыкненне з вечнасцю).

У аснове фразеалагізма — адгалосак даўнейшай веры ў Перуна— бога грому і маланкі ва ўсходніх славян. Пад перунамі тут маюцца на ўвазе перуновы стрэлы — маланкі.

#беларускіяФразеалагізмы