Get Mystery Box with random crypto!

Даваць (даць) задні ход. Адступаць ад раней сказанага, зробле | Мода На Мову

Даваць (даць) задні ход.

Адступаць ад раней сказанага, зробленага, адмаўляцца ад ранейшага намеру, рашэння.

— Ды я так, — даў задні ход Валодзя. — Я хацеў ведаць, што вы скажаце... (П. Рунец. Аб чым шэпчацца аер).

Склаўся на аснове адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні машыністаў-чыгуначнікаў або шафёраў ужываецца з прамым значэннем ‘ад’язджаць назад’: «Урэшце поезд, даўшы задні ход, спыніўся ля таварнай платформы» (І. Шамякін).

#беларускіяФразеалагізмы