Get Mystery Box with random crypto!

Даваць (даць; задаваць, задаць) тон. Паказваць прыклад у чы | Мода На Мову

Даваць (даць; задаваць, задаць) тон.

Паказваць прыклад у чым-небудзь, аказваць уплыў на ход падзей.

Бацькавы словы даюць тон грамадзе. З кожным словам лік Марысіных праціўнікаў расце (Я. Колас. Туды, на Нёман!).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні музыкантаў.

#беларускіяФразеалагізмы