Get Mystery Box with random crypto!

Да белага калення. Да поўнага адчаю, да поўнай страты самавал | Мода На Мову

Да белага калення.

Да поўнага адчаю, да поўнай страты самавалодання.

Антось Кручок сваімі жартамі даводзіў Сідара да белага калення (А. Чарнышэвіч. Новы дом).

Паходзіць з тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні кавалёў ужываецца ў прамым значэнні. Метал перад коўкай ці плаўкай награваюць, у залежнасці ад тэмпературы ён становіцца спачатку чырвоным, а затым светлым (белым).

#беларускіяФразеалагізмы