Get Mystery Box with random crypto!

Да абуха. Да поўнай непрыгоднасці. Як гаспадарылі.. немцы ў | Мода На Мову

Да абуха.

Да поўнай непрыгоднасці.

Як гаспадарылі.. немцы ў часова захопленых імі абласцях, гэта сапраўды вядома ўсяму свету. Дагаспадарыліся, як гэта гаворыцца, да абуха, да ручкі (МЛынькоў. Востраць сякеры беларусы).

Першапачатковае канкрэтнае (але ўжо з перабольшаннем) значэнне спалучэння да абуха, відаць, дастасоўвалася толькі да сякеры, лязо якой ад доўгага карыстання зрэзалася, пакарацела ледзь не да самага абуха. Такая прылада была ўжо непрыгодная. У далейшым пераасэнсаваны выраз стаў прымяняцца да зусім іншых рэчаў.

#беларускіяФразеалагізмы