Get Mystery Box with random crypto!

Гульня ў бірулькі. Марная трата часу, бескарысны занятак. Ан | Мода На Мову

Гульня ў бірулькі.

Марная трата часу, бескарысны занятак.

Ананімшчына — гэта была не проста гульня ў бірулькі. Гэта была тактыка мярзотнікаў распраўляцца з тымі, хто перашкаджае жываглотам, хто паўстае ў іх на шляху ў дасягненні сваіх мэт (А. Петрашкевіч. I разгляду не падлягае).

Назоўнікавае ўтварэнне на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма гуляць у бірулькі (гл.), мае катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў.

#беларускіяФразеалагізмы