Get Mystery Box with random crypto!

Баль пад адкрытым небам пройдзе ў гонар 880-годдзя Гомеля 10 ж | Министерство культуры Республики Беларусь

Баль пад адкрытым небам пройдзе ў гонар 880-годдзя Гомеля 10 жніўня

Раскошная атмасферная падзея запланавана 10 жніўня на набярэжнай ракі Сож — на пляцоўцы каля Лебядзінай сажалкі.

На балі будзе дзейнічаць дрэс-код. Дамы павінны надзець бальныя сукенкі і дапоўніць вобразы веерам і пальчаткамі. Кавалерам трэба прыйсці ў строгім класічным касцюме.

Праграма балю складаецца з двух аддзяленняў. Танцавальная карта ўключыць такія пазіцыі, як "Гранд-марш", "Вальс знаёмстваў", "Акварэль", "Вальс-шпацыр з пераходам", "Фігурны вальс" і іншыя, а таксама творчыя выступы.

Напярэдадні балю пад адкрытым небам гарадскі цэнтр культуры правядзе майстар-класы. Малюнкі асноўных бальных танцаў дапамогуць паўтарыць удзельнікі клуба "Срэбнае стагоддзе".

Каб далучыцца да свецкага раўту, трэба запоўніць заяўку і да 5 жніўня адправіць з пазнакай "Баль" на электронную пошту gck@gck.gomel.by.