2022-09-05 09:11:39
Прафесійны ліцэй стаў аграрным каледжам
Як растлумачыла дырэктар установы адукацыі Алена Талашка, у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі няма ліцэяў і тэхнікумаў. Гэтыя навучальныя ўстановы аўтаматычна атрымліваюць новы статус каледжа.
У Маларыцкім аграрным каледжы яны па-ранейшаму будуць атрымліваць прафесійна-тэхнічную адукацыю і дыпломы вадзіцеляў аўтамабіляў катэгорыі “С”, трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “А”, “В” і “D”, электразваршчыкаў ручной зваркі трэцяга разраду.
Дарэчы, цяпер ва ўстанове адукацыі працуе 108 чалавек, сельскагаспадарчыя прафесіі набывае 327 навучэнцаў (12 груп з трохгадовым тэрмінам навучання), з іх 23 навучэнцы (адна група) – пасля атрымання агульнай сярэдняй адукацыі.
Акрамя таго, у новым навучальным годзе адкрываецца завочнае навучанне па спецыяльнасці “Грамадскае харчаванне”. Пасля заканчэння тэрміну вучобы, які складае адзін год (дзве сесіі), 15 выпускнікоў набудзе кваліфікацыю “Повар трэцяга разраду”.
119 views06:11