Get Mystery Box with random crypto!

У рамках экспазіцыі Брэсцкай вобласці на выставе ў выставачным | Малорита "Голас Часу"

У рамках экспазіцыі Брэсцкай вобласці на выставе ў выставачным павільёне “БелЭкспа” прыняў удзел Маларыцкі аграрны каледж

У выставачным павільёне “БелЭкспа” (г. Мінск) прайшла ХX рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году міру і стварэння.
У рамках экспазіцыі Брэсцкай вобласці на выставе прыняў удзел Маларыцкі аграрны каледж. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Аксана Мірчук прыняла ўдзел у кворуме “Лепшыя практыкі выкарыстання інтэрактыўных форм работы па арганізацыі дейнасці вольнага часу і прафілактыцы дэструктыўных паводзін навучэнцаў ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі”. Аксана Анатольеўна таксама прэзентавала грамадзянска-патрыятычны праект “Я не магу інакш...”, які распрацаваны педагогам-арганізатарам установы адукацыі Вольгай Аскаравай.