Get Mystery Box with random crypto!

Музей “Патрыёт” сярэдняй школы №2 захоўвае альбом-летапіс “Вял | Малорита "Голас Часу"

Музей “Патрыёт” сярэдняй школы №2 захоўвае альбом-летапіс “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”

Выклікае цікавасць і створаная кніга “Перамога дзядулі – мая Перамога”. У ёй сабраны сачыненні вучняў розных класаў пра сваіх прадзядуль і прабабуль, якія былі ўдзельнікамі апошняй вайны.

Перагорнем некаторыя старонкі кнігі.

“Свайго прадзядулю я не бачыла, – піша Вераніка Федарук. – Калі я нарадзілася, яго ўжо не было ў жывых. Аднак аб ім мне шмат расказвала мая мама. Мікіта Фіяфілактавіч – мужны абаронца Радзімы.