Get Mystery Box with random crypto!

Юныя мадэльеры Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі | Малорита "Голас Часу"

Юныя мадэльеры Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў фінале адкрытага абласнога фестывалю-конкурсу юных мадэльераў “Brest junior fashion”

Па выніках фестывалю-конкурсу ў намінацыі “Стыльнае дапаўненне” (акрэсуары) дыпломамі ІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі ўзнагароджаны навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах “Саламяныя цуды” (педагог Ала Назарук) ‒ за калекцыю “Саламяны капялюшык”; “Скураны вожык” (педагог Ала Родзіна) ‒ за калекцыю “Цудоўныя бразготкі”; “Мастацтва канзашы” (педагог Ірына Штунь) ‒ за калекцыю “Сумачка маленькай модніцы”.

Праца юных дызайнераў аб’яднання па інтарэсах “Юны дызайнер” (педагог Ірына Гойка) у намінацыі “Школа моды” ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі за прадстаўленую калекцыя “Красавік”.