Get Mystery Box with random crypto!

Вера Трацюк і Міхаіл Бурда з Малога Паўло­паля Пабывалі мы і | Малорита "Голас Часу"

Вера Трацюк і Міхаіл Бурда з Малога Паўло­паля

Пабывалі мы і ў гасцях у 80-гадовай пенсіянеркі Веры Трацюк з Малога Паўло­паля. Вера Іванаўна цяпер даглядае мужа Сцяпана Іванавіча, з якім разам ужо 62 гады крочаць па жыцці.

Жанчына яшчэ на дваіх з сынам Мікалаем трымае кароўку – адзіную на ўсю вёску.

Пенсіянер Міхаіл Бурда з жонкай таксама вярнуўся з горада ў бацькоўскую хату ў Малым Паўлопалі. Міхаіл Аляксеевіч, па словах старасты, і каваль, і слесар, наогул мясцовы Кулібін. Змайстраваў вось сваімі рукамі малатарню, і цяпер не толькі сам карыстаецца ёю, але і аднавяскоўцам дапамагае абмалаціць ураджай.

Міхаіл Аляксеевіч у размове з намі паскардзіўся на адсутнасць інтэрнэту і дрэнную работу мабільных тэлефонаў у Паўлопалі.