Get Mystery Box with random crypto!

Лукава адсвяткавала Дзень вёскі (фотарэпартаж) Ідэйнымі натх | Малорита "Голас Часу"

Лукава адсвяткавала Дзень вёскі (фотарэпартаж)

Ідэйнымі натхняльнікамі і арганізатарамі ўрачыстага мерапрыемства сталі работнікі мясцовага Дома культуры і Лукаўскага сельскага Савета. Радасць свята з мясцовымі жыхарамі раздзяліла старшыня Лукаўскага сельскага Савета Алена Марук, а таксама ‒ дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Чырвоны партызан” Сяргей Сцепанюк.

Урачыстасць прайшла на пляцоўцы перад СДК. Тут жа працаваў выязны гандаль. З гульнявой пляцоўкі даносіўся захоплены вокліч і смех дзетвары.

Вяскоўцаў і гасцей запрашала пляцоўка бяспекі ад Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. А супрацоўнікі пагранкамендатуры частавалі ўсіх смачнай салдацкай кашай і гарачым чаем.

Прапануем фотарэпартаж.