Ёсьць у нас тут аматары добра папарыцца?
ЛÁЗЬНЯ (łaźnia)
(назоўнік, жаночы род)
1. Спэцыяльнае памяшканьне, дзе мыюцца і парацца.
Старая хата была перанесена на лог і пераабсталявана пад лазьню, у якой мылася ўся вёска. (Хадкевіч).
2. Размоўнае слова: мыцьцё ў такім памяшканьні.
3. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: наганяй, суровая вымова.
[Верабейчык:] — Калі не ліквідуем недахопы ў правядзеньні ўборкі і здачы хлеба дзяржаве — будзе нам усім лазьня. Гарачанькая! (Савіцкі).
#словы_Л