Get Mystery Box with random crypto!

ЗАПЭЦКАЦЦА (zapeckacca) (дзеяслоў, закончанае трываньне) 1. У | Лёгкая Мова

ЗАПЭЦКАЦЦА (zapeckacca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. У што, чым і без дапаўненьня. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам.

Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. (Скрыпка).

2. Пераноснае значэньне: Зьняславіць сябе ганебным учынкам. 

— Каму помсьціць? Табе? Ты нават гэтага ня варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. (Шашкоў).
#словы_З