Get Mystery Box with random crypto!

Дабрыдзень, даражэнькія! Выбралі для вас жменьку беларускіх | Лёгкая Мова

Дабрыдзень, даражэнькія!

Выбралі для вас жменьку беларускіх хуткамовак. Некаторыя зь іх просьценькія, а зь некаторымі давядзецца павыломваць язык.
Не забываймася пра арфаэпічныя нормы.

Дзе цётчынаму дзядзьку дзецца.

Затпрукаў пан Тпрут-Прукевіч.

Калясо вы́калесілася, жалеза вы́жалезілася, палу́кашак* вы́палукашыкаваўся, агонь вы́агняваўся.
(*Палу́кашак – пляцёная з лазы паўкруглая сьпінка ў возе).

Каму́ па каму́, а каму́ й два камы́.

Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак ловіш, судаку сорам робіш.

Лезь, залезь, залезшы, злезь.

Мы відзелі бобра, і нам сказаў бобра, што нам будзе добра.

Нашага панама́ра ніхто не перапанамару́е.

Ня ржы, а жры.

Перапілі, пераелі, пералу́шчылі, перапаролі, перамалолі, ператрушчылі.

Пад вы́варатнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка.

Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп Піліп.