Get Mystery Box with random crypto!

Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Бел | Лёгкая Мова

Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль. Гэтак беларускае слова ёлка са значэньнем горкага смаку падказвае нам, што для сьвяточнага дрэва лепей выбіраць іншыя словы.

Сьвяткаваньне пад назваю калядная ялінка, перажыўшы савецкія часы на эміграцыі, вярнулася на Бацькаўшчыну. То хай жыве ялінка!

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках. (Колас).