Get Mystery Box with random crypto!

ДАЦЬ РАДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя | Лёгкая Мова

ДАЦЬ РАДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:

1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.

Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).

2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.

Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).