Get Mystery Box with random crypto!

Толькі паглядзіце на гэтыя чароўныя выявы ад @rayando.nubes! | Лёгкая Мова

Толькі паглядзіце на гэтыя чароўныя выявы ад @rayando.nubes! А вы часам разглядаеце ў аблоках кветачкі, жывёлінак ці нешта іншае?

УЯЎЛЯ́ЦЬ (ujaŭlać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У думках складаць вобраз каго-, чаго-н., узнаўляць розумам, фантазіяй.

Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленьне. (Дзяргай).
Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць. (Шамякін).

2. Лічыць, дапускаць.

Я ня верыў гэтаму, я ня мог уявіць, што ў нас мог знайсьціся такі чалавек. (Кулакоўскі).
#словы_ У