Get Mystery Box with random crypto!

Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску ''платье в крапинку (в | Лёгкая Мова

Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску ''платье в крапинку (в горошек)''?

Сукенка ў бобкі. А калі зусім маленькія — у бобачкі.

Бобка (бобачка) у беларускай мове — гэта агульная назва чагосьці дробнага й круглага, гарошынка.

Асобнае зерне чаго-небудзь. // Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. (Лобан).
Круглы камячок, шарык. // Бобкі граду.
Круглая крапінка на матэрыі і іншае; гарошынка. // Сукенка ў бобкі.

Расейскае слова ''катышек'' таксама можна перакласьці як бобачка.

Яшчэ бобачка — ласкавы зварот да дзетак. // Ах ты, мая бобачка!

Адзначым, што ў беларускіх гаворках сустракаецца варыянт ''бубка (бубачка)''. Так, у “Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны” Івана Бялькевіча:

Бубка — ягадка. // Вазьмі ж ты з усіх ягыд хуць адну бубку ў рот. / Буйную бубку суніцы зьела. / Ныбрала на кохту сітцу ў бубычкі.
#словы_Б