Get Mystery Box with random crypto!

Адразу дзве высокія ўзнагароды атрымала начальнік упраўлення п | Лунинец online

Адразу дзве высокія ўзнагароды атрымала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка. Ганаровыя граматы ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, належнае выкананне рабочых абавязкаў і вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы ёй уручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Савіна (на здымку).

Прыемнай нагодай для ўшанаванняў таксама стаў асабісты юбілей Ірыны Міхайлаўны, з якім яе шчыра павіншавалі кіраўнік раёна, яго намеснікі, калегі і сябры. У дадатак да цёплых пажаданняў моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця і радасці, яны падарылі прыгожыя букеты кветак.

Аб працоўнай дзейнасці Ірыны Семянчэнка тут https://lnc.by/obshchestvo/uznagarody-za-shmatgadovuyu-i-dobrasumlennuyu-pracu-iryny-semyanchenka-luninecki-rayon/