Get Mystery Box with random crypto!

У Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы сустрэчу з калектыва | Лунинец online

У Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы сустрэчу з калектывам, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб нядаўна правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рыгор Пратасавіцкі.

Выступаючы перад прадстаўнікамі самай гуманнай прафесіі, Рыгор Васільевіч закрануў разнастайныя пытанні. Першае з іх мела непасрэднае дачыненне да медыкаў – пандэмія каронавіруса. Летам хвароба дала людзям перадышку, але заспакойвацца рана. Трывожныя паведамленні з іншых краін аб павелічэнні колькасці захварэўшых прымушаюць быць падрыхтаванымі да горшага.

Далей размова ішла аб цеснай сувязі паміж палітыкай і эканомікай краіны, мэтах інфармацыйнай вайны, якая разгортваецца ў сучасным свеце. Сенатар заклікаў верыць толькі дакладным крыніцам, з разважлівасцю адносіцца да сумніўных паведамленняў і не рабіць паспешлівых высноў з разнастайных “фэйкаў”.

Падрабязнасці тут https://lnc.by/obshchestvo/za-kanavaj-blizkae-susedstva-stolinshchyny-z-luninechchynaj-ci-shto-abyadno%d1%9evae-dva-rayony/