Get Mystery Box with random crypto!

У Лунінцы ваенны камісар сустрэўся з курсантамі Лунінчане, к | Лунинец online

У Лунінцы ваенны камісар сустрэўся з курсантамі

Лунінчане, курсанты ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, сустрэліся з ваенным камісарам Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў палкоўнікам Уладзімірам Кахаўцом.

У міжрайваенкамат завіталі прадстаўнікі: ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ – Мікалай Паўлюкевіч, Ваеннай акадэміі нашай краіны – Фёдар Ванюк і Эдуард Арашкевіч, а таксама Ваеннай Акадэміі сувязі імя С.М. Будзённага (г. Санкт-Пецярбург) – Данііл Морза.

Усе юнакі – з райцэнтра, вучацца на 3-5 курсах, маюць годныя вынікі ў службе і вучобе, ганарацца спартыўнымі дасягненнямі.