Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем размову пра ўдзельніц тэлепраграмы «Беларуская кухн | Лунинец online

Працягваем размову пра ўдзельніц тэлепраграмы «Беларуская кухня». Чарговай гераіняй сталічных здымак у Дзятлавічах стала Людміла БРЭЗІНА.

– Тут нарадзілася, вырасла, стварыла сям’ю, дачакалася ўнукаў, – сціпла пра сябе расказала жанчына. – Вядучую Ларысу Мятлеўскую пазнаёміла з такой стравай, як “Плюхі”. Гэта нашы мясцовыя грыбы, іх можна замяніць на зялёнкі. Для прыгатавання ў чыгунок варта пакласці любую костачку, грыбы, пакрышаныя бульбу, цыбулю і моркву, лаўровы ліст. Дадаць солі і дробку змолатых сушаных баравікоў. Заліць вадой і паставіць у печ. Чым даўжэй гатуецца суп, тым наварысцей ён атрымаецца. Падаваць рэкамендуецца са смятанай і дамашнім хлебам. Дарэчы, я па спецыяльнасці – хлебапёк, вучылася ў Баранавічах. Аднак, так сталася ў жыцці, што ні дня па гэтай прафесіі не працавала.

Падрабязнасці тут https://lnc.by/obshchestvo/a-vy-eli-plyuxi-udzelnica-telepragramy-belaruskaya-kuxnya-lyudmila-brezina-luninecki-rayon/