Get Mystery Box with random crypto!

Чарговы фотаконкурс «Лунінецкіх навін» — «Сучасніца»! Мы пачы | Лунинец online

Чарговы фотаконкурс «Лунінецкіх навін» — «Сучасніца»!

Мы пачынаем чарговы фотаконкурс пад назвай “Сучасніца”. Прыняць удзел у ім запрашаем нашых мілых чытачак: ад самых юных і да старэйшага пакалення – усіх прадстаўніц прыгожай і пяшчотнай паловы чалавецтва.

Дасылайце свае фотаздымкі да 15 кастрычніка на e-mail: lncnews@brest.by, lncnews@yandex.by з пазнакай “Фота на конкурс”, асабістым паведамленнем у аккаунтах у сацыяльных сетках ВКонтакте, Аднакласнікі, Інстаграм, у вайберы +375-44-552-26-65 ці прыносьце ў рэдакцыю (г. Лунінец, пл. Леніна, 12). Таксама неабходна назваць: прозвішча, імя і імя па бацьку, населены пункт, кантактны тэлефон.

Паколькі ўсе жанчыны і дзяўчаты прыгожыя, то пераможцаў конкурсу вызначым з дапамогай праграмы выпадковага выбару. Лепшыя фотаздымкі будуць размешчаны ў пятнічных нумарах газеты, у сацыяльных сетках і месенджарах “Лунінецкіх навін”.

Задаць пытанні і ўдакладніць умовы ўдзелу можна па тэлефонах: 3-13-90, +37533-672-77-33.