2022-06-08 01:48:05
«Багародзіца! Дзявіца, Богам славёна Марыя!» – спявала літоўскае войска.
Чуўся смех маскавіта здалёк, думалі ворагі што большасцю возьмуць літвінаў.
Але рушыў нечакана гуф літоўскі пад началам бурграма полацкага і пана Быка. Следам рухаліся Юры Зяновіч і ваявода Саламярэцкі.
«Хто жадае славы?» – крычаў Зяновіч.
«Літва!» – адказвала войска!
«Каго крушыць мы разам будзем?»
«Маскву!»
Залп стральцоў, занавес дыму. Крык людзей – конніца ўварвалася ў рады ворага.
Мікалай Радзівіл знаходзіўся ззаду і сцягваў ў слабыя месцы падмогу.
Сеча лютая да вечару працягвалася і тады размясціўшы астатнія рэзервы па тылам Руды Радзівіл прамовіў:
«За зямлю, на якой раслі і ўскормлены былі!
ᅠ Не шкадаваць!»
«Бог нам радзіць!» – рэхам крыкнулі літвіны і панесліся ў пекла на конях.
І пабег непрыяцель.
І трупамі была ўсеяна зямля на працягу 5 міляў.
19 viewsedited 22:48