Get Mystery Box with random crypto!

---

Лагатып тэлеграм-канала la_tsmok — --- L
Лагатып тэлеграм-канала la_tsmok — ---
Адрас канала: @la_tsmok
Катэгорыі: Відэа
мова: беларускі
Падпісчыкі: 9
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Лагодны Цмок: @la_cmok

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-07-09 12:00:43 Вітаем, шаноўнае спадарства!

Беларуская мова можа зрабіцца мовай інтэрфэйсу ў Spotify!

Што для гэтага трэба?

1. Перайсьці на спасылку, прагаласаваць (націснуць ), таксама можна пакінуць камэнтар, каб Spotify дадалі беларускую мову

Калі не ўдаецца націснуць — трэба зайсьці ў профіль Spotify Community й дадаць нікнэйм

2. Падзяліцца спасылкай ці гэтым допісам зь сябрамі, каб як мага болей людзей убачылі й прагаласавалі

3. Пахваліць сябе :)

Давайце разам дапаможам нашай мове жыць ня толькі ў нашых сэрцах, а і ў Spotify таксама!

Зычым усім добрага дня!

https://community.spotify.com/t5/Live-Ideas/Language-Belarusian-language/idc-p/5402457
1.4K viewsedited  09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 22:24:48 Добры дзень, шаленства! Віншую вас са сьвятам

Эх, няўжо ніхто ня ведае? Сёньня Дзень Нараджэньня гэтага праекту — Беларускага Шалу. Роўна год спаўняецца майму стварэньню.

Усё пачалося з таго, што аднойчы я агучыў гачы й надумаў заладаваць тое на Ютуб. Доўга думаў над назваю каналу й нарэшце прыдумаў — так і зьявіўся Беларускі Шал.

Што ж такое Беларускі Шал? Беларускі Шал — гэта увасабленьне нашага духу, шалёнага духу. Мы, беларусы, заўжды стваралі шалёныя рэчы, мы заўжды зьдзіўлялі сьвет.
Як той казаў: будзьма ведаць свой род, шалёны народ — беларускі народ.

Паверце, гэта ўсё — толькі пачатак. Я, мы ўсе, яшчэ яскрава зьдзівуем Айчыну й сусьвет.

Мэта гэтага праекту? У першую чаргу — пашырэньне нашае роднае беларускае мовы. Я ўсё жыцьцё дбаў пра беларускую мову й калісь мы яе ўсё ж адродзім!

Сёньня, на гэтую дату, я падрыхтаваў для вас відэа.
Я вярнуўся да вытокаў і зрабіў яго ў духу самага першага. Гэтым разам, я зайшоў крыху далей і моцна адрэгаваў самое відэа — арыгінал быў на хромакее ды й нуднаваты, то ж я не ўтрымаўся палепшыць мастацкую частку, але вы й самі можаце зацаніць.
Прызнаюся, я ўхапіўся за гэтае відэа ў апошні момант і таму ня спаў з учорашняга дня. Я папраўдзе стараўся й уклаў частку сваёй душы.

Надосталь скажу: дзякую кожнаму, хто сочыць за каналамі, хто глядзіць відэа, пашырае іх, ставіць падабайкі, кліча сяброў. Дзякую тым, хто чытае мэмы ў гэтым тэлеґрам-канале, хто іх перасылае сваякам, знаёмым, у чаты й каналы. Дзякую ўсім удзельнікам нашага чату. Я вас усіх-усіх люблю

А цяпер гайда глядзець відэа:



(Я буду дужа ўдзячны, калі вы пашырыце самое відэа зь Ютубу ці гэты пост цалкам. Я буду шчасны, калі вы рэпосьніце гэта на свой канал ці ў нейкі чат, або шчэ кудысь. Гадавіна Беларускага Шалу ня кожны дзень )
623 views19:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 22:24:48 Віншуем @belarusan з нарадзінамі й заклікаем вас паглядзець і паказаць сябрукам выступ БІЛІ ГЭРЫНҐТАНА па-беларуску
619 viewsedited  19:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 21:00:01
Крыху сур'ёзнага кантэнту ад Вожыка

Жыцьцё ў інтэрнэце (18+)
Глядзець:



Не шалейце, але шануйце...


Таксама падпісвайцеся на тэлеграм-канал Вожыка, каб сачыць за новымі відэа: @vozh_voice
642 viewsedited  18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 15:02:06 Вітаем!

Сабралі для вас файныя беларускамоўныя каналы

1. ЖываPEACE
Жывапіс і выяўленчае мастацтва, займальныя аповеды пра кажную карціну. Для тых, хто любіць прыгожае!

2. Цікавыя факты
Новы дзень — новы факт! Для тых, хто хоча даведвацца пра нешта новае штодзень.

3. ARTUS
Архіўныя выявы, гісторыя, традыцыйны беларускі строй. Для тых, хто цікавіцца каранямі Бацькаўшчыны.

4. Час сьпяваць
Чароўныя беларускія народныя песьні: сумныя, вясёлыя, веснавыя, купальскія, пра каханьне, калыханкі й шмат якія іншыя! Для тых, хто любіць родныя сьпевы.

5. Рэбусы па-беларуску
Рэбусы — гэта загадкі ў выявах. Тут напісана, як іх разгадваць. Для тых, хто хоча вучыць беларускія словы цікава й весела

6. Маўчыць балота
Водгукі на творы беларускае літаратуры. Цікава й з гумарам. Для тых, хто любіць чытаць думкі й ўражаньні іншых людзей
596 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 19:30:51
Гульня ў кальмара (18+) | Squid Game

Сотні людзей, якім надта патрэбныя грошы, атрымоўваюць дзіўнае запрашэньне ўзяць удзел у дзіцячых гульнях. Пагадзіўшыся, яны рызыкуюць сваім жыцьцём дзеля спакусьлівага прызу ў 45,6 мільярдаў вонаў.

Год: 2021 | Краіна: Паўднёвая Карэя

• 8 сэрыя •

Пераклад: Чарот
Рэдагаваньне: nil

Падтрымаць нас грашыма: patreon.com/la_cmok

#сэрыял #гульня_ў_кальмара #драма #прыгоды #трылер
#субтытры #клясычны_правапіс
589 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 14:40:22 Вітаем!

Мы шукаем:
• перакладніцу мультсэрыяла „Тыпу чалавек“
• усіх удзельнікаў „Кукумбы“, ахвочых працягваць перакладаць і рэдагаваць

Напішэце, калі ласка, нам або ў камэнтарох, або ў бот @la_cmok_bot, або праз хорму https://forms.gle/gM5QuVzjg2mni59z6


Таксама шукаем новых зорачак:

• перакладнікаў (= перакладаць субтытры на беларускую мову)
• рэдактараў (= выпраўляць памылкі)
• дабэраў (= агучваць; патрэбны добры мікрафон ці магчымасьць яго купіць)
• гукарэжысэра (= апрацоўваць гук, рэндарыць відэа)
• ахвочых дадаваць субтытры да відэа (мы навучым)

* Мы добра ставімся й да клясычнага правапісу, і да афіцыйнага, таму калі вы нейкі зь іх ня ведаеце, то гэта не праблема.

Для таго, каб далучыцца да нашае каманды, запоўніце, калі ласка, гэтую хорму (уважліва пішэце свой кантакт, каб мы маглі вам адказаць) і чакайце адказу

Зычым усім добрага дня!
665 viewsedited  11:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 20:59:58
Такер і Дэйл супраць зла (18+) | Tucker & Dale vs. Evil

Такер і Дэйл — гэта толькі два звычайныя хлопцы, якія спрабуюць адпачыць у лецішчы, якое нядаўна набыў Такер. Што можа пайсьці ня так?

Год: 2010 | Краіна: Канада

Пераклад і агучваньне: Vozhyk

Падтрымаць аўтара: patreon.com/vozhyk

#фільм #агучана #камэдыя
578 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 20:21:07 Сёньня будзе яшчэ нешта прыемнае)
532 views17:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 19:00:52 Лагоднаму Цмоку 2 месяцы!

За гэты месяц нашая каманда паболела амаль на 20 зорачак, да каналу далучыліся каля 300 новых гледачоў і мы запусьцілі сайт www.la-cmok.me

Нам надзвычай прыемна бачыць вашую падтрымку ў выглядзе цёплых слоў, рэакцый і распаўсюду інфармацыі пра нас. Усё гэта дужа натхняе й дадае моцаў!

А яшчэ цяпер нас можна падтрымаць і грашыма праз патрыён: patreon.com/la_cmok

Усе грошы пойдуць ня ў нашыя кішэні, а акурат на аплату сайта й яго падтрыманьне.

Будзем неймаверна ўдзячныя за кажную дапамогу! Нам узапраўду яна вельмі важная.

Шчыра дзякуем усім, хто з намі

Асобная велічэзная шчырая падзяка праграмісту Аляксею за стварэньне сайта й фінансавую дапамогу, Тоі за чароўны малюнак Цмока на нашай вокладцы, Лоры за стылёвую выяву для патрыёну й Вожыку за файныя агучваньні

#цмок_навіны
791 viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць