Get Mystery Box with random crypto!

Haradzienski

Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski H
Лагатып тэлеграм-канала horadnia — Haradzienski
Адрас канала: @horadnia
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.86K
Апісанне з канала

🦌 Tut haradzienski, eŭrapiejski duch
💡 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš.
👌🏻 Haradziency i inšyja zachodniki tut.
Dla suviazi: @horadniabot 📬

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 104

2021-07-31 12:59:56
Учора ў Польшчы гучна абмяркоўвалася смерць Стэфана Міхніка – камуніста, адказнага за судовыя камуністычныя злачынствы ў сталінскія часы, а таксама сына забітага ў 1937 годзе саветамі камуніста і брата рэдактара вядомага выдання «Gazeta Wyborcza». Праблема ў тым, што towarzysz Стэфан, які не меў нават поўнай юрыдычнай адукацыі, пасля вайны асудзіў на смерць многіх змагароў антынацысцкага і антыкамуністычнага руху, а ў 60-я выехаў у Швецыю, якая нягледзячы на Еўрапейскі ордар на арышт, не выдала яго.

На будучыню выснова, што не варта зацягваць з асуджэннем савецкіх (камуністычных) і неасавецкіх лукашэнкаўскіх злачынстваў, а таксама саміх злачынцаў. Вядома, некаторыя паспеюць уцячы, зразумела куды, але чым больш будзе асуджаных, тым лепш для Феміды і меншая верагоднасць, што такое паўтарыцца
728 viewsedited  09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 09:59:59
Коратка пра актуальнае ад будзьмаўскага календара
750 views06:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 21:59:56
Роўна 30 гадоў таму, уначы з 30 на 31 ліпеня 1991 года мела месца правакацыя супраць літоўскіх памежнікаў, якую на беларуска-лістоўскай мяжы ў пункце Меднікі (Мядзінінкай) зладзіў савецкі АМАП (ОМОН). У выніку агрэсіі саветаў, 7 літоўскіх афіцэраў былі забіты, а адзін цяжка паранены. Да таго савецкія бандыты зладзілі дзясяткі правакацыі на пунктах фактычна адноўленай мяжы.
3.1K views18:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 18:33:56
Недзе ў Горадні такі #streetart
288 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 13:53:18
​​Паселішча каля Нёмана і Гараднічанкі ўзнікла значна раней, чым звесткі пра яго ўпершыню трапілі на старонкі летапісаў, нават калі ўлічваць толькі славянскую каланізацыю на балцкія тэрыторыі. Так што ў канцы X ст. тут было паселішча. Што тычыцца ўспамінаў…
459 viewsedited  10:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 09:59:58
Ва ўяўленні ябатьек, наша Горадня гэтай нейкі «ужасный» нацыяналістычны горад, такі аналаг украінскага «бандэраўскага» Львова. Прыемны часткова стэрэатып
213 views06:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 20:59:56
На фота Аляксандр Балонкін – навуковец, дысідэнт і вязень саветаў, якія ў 1972 годзе асудзілі яго на 15 гадоў лагераў. Прычынай стала «ідэалагічна няправільная» літаратура. У 1988-м яму не аддалі кватэру і адмовілі ў працы, так што навуковец выехаў у ЗША, дзе чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах, працаваў у NASA і стаў супрацоўнікам Нацыянальнай Даследчыцкай Рады. З часам апынуўся членам рады дырэктараў Міжнароднага касмічнага агенцтва, а з 1990 года стаў прэзідэнтам-заснавальнікам Міжнароднай асацыяцыі былых савецкіх палітычных зняволеных і ахвяр камуністычнага рэжыму.

Адна з многіх гісторыі для аматараў «вкусного пломбира» ці каўбасы за 2.20. А сам плакат павінен быць вельмі добра зразумелы ў нашым горадзе, які ў мінулым стагоддзі апынуўся на самой мяжы савецкай турмы народаў.
277 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 17:04:09
Проста наша прыгожая Горадня

Фота: Pavel Stánkus
539 views14:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 16:59:58 Проста наша прыгожая Горадня

Фота: Pavel Stánkus
505 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 13:59:57
Гэта 41-гадовы Ігар Бузук. Герой, які павесіў нацыянальны сцяг на адным з моцна ідэалагізаваных месцаў, на г.зв. Кургане Славы (гіст. урошышча Сакрэт). Смелы ўчынак Ігара не будзе забыты. Нажаль, гарадзенца затрымалі памежнікі, калі ён спрабаваў выехаць за мяжу. Цікава, можа гэта быў памежнік, якога хтосьці з нас асабіста ведае?
364 views10:59
Адкрыць / каментаваць