Get Mystery Box with random crypto!

​​Сітуацыю беларускай мовы часта некарэктна параўноўваюць з ір | Haradzienski

​​Сітуацыю беларускай мовы часта некарэктна параўноўваюць з ірландскай. Тут трэба аддзяліць два галоўныя аспекты – фактычны стан і дзяржаўную падтрымку.

У першым плане стан беларускай мовы нашмат лепшы – на яе размаўляюць і прадстаўнік інтэлігенцыі, і старэйшыя, і на вёсцы, а нават ужо не здзіўляе, калі гарадзенская моладзь размаўляе, а не говорит. Мала таго, нават не мясцовыя з сем'яў пасляваенных «саветаў» ментальна асіміляваліся і ўжо добра ставяцца да нашай культуры. Але ў плане дзяржаўнай падтрымкі ў Ірландыі ўсё лепш – там ёсць і цалкам ірландскамоўныя СМІ, амаль паўсюдна шыльды на роднай мове, а ў дзяржустановах рэальна даступнае двухмоўе, сам выбіраеш, якою хочаш, а не толькі «на паперы» як у РБ. У Ірландыі нават на заканадаўчым узроўні існуе прамоцыя ірландскай мовы.

І яшчэ адзін важны аспект, русіфікацыя ў Беларусі фактычна пачалася моцна «толькі» у XIX ст. пры царскай адміністрацыі (пазней працягвалася за саветамі і працягваецца за неасаветамі) і якраз супала з нацыятворчымі працэсамі, а вось у тым самым XIX ст. стан ірландкай мовы ў Ірландыі быў ужо вельмі дрэнны. І яшчэ цікавостка, у самой Ірландыі ёсць такі тэрмін і з’ява як Гэлтахт (Gaeltacht) – тэрыторыя краіны, дзе ірландская мова найбольш распаўсюджаная.